10 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Мефодзіеўны Пліско (1946), музейнага работніка, былога дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Ніна Мефодзіеўна Пліско (Кладчанка) нарадзілася 10 жніўня 1946 г. у в. Боркі Баранавіцкага раёна. У сям'і гадаваліся шасцёра дзяцей: чацвёра сыноў і дзве дачкі, з якіх Ніна — самая малодшая. Бацьку запрасілі працаваць бухгалтарам у саўгас «Патрыкі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, сям'і далі службовае жыллё. Так сям’я Пліско апынулася на Кобрыншчыне.
18 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.) Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава заснаваны 18 чэрвеня 1946 года. Ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея быў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999).
Экспазіцыя музея размясцілася ў доме, які ў XVIII ст. належаў вялікаму рускаму палкаводцу Аляксандру Васільевічу Сувораву і дзе ён жыў у 1797-м і 1800-м гадах. Дом не раз змяняў сваіх гаспадароў, паступова будынак старэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А. М. Мартынаву. Аднак да канца 1947 года рамонтныя работы былі завершаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты.